Беларуская чыгунка інфармуе
15 ліпеня 2019
15 ліпеня ў 16 гадзін 08 мінут на перагоне Крупкі–Прыяміна Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі пры накіроўванні грузавога цягніка № 3007 па 1-му галоўнаму пуці адбыўся сход 7 парожніх вагонаў. Усяго ў саставе цягніка знаходзіцца 89 вагонаў. Цягнік накіроўваўся па маршруце Орша–Мінск.
У цяперашні час Беларуская чыгунка праводзіць работы па аднаўленні руху цягнікоў на 1-м галоўным пуці. У работах задзейнічаны аднаўленчыя цягнікі са станцый Орша-Цэнтральная і Мінск-Сартавальны.
Пацярпелых няма. У выніку здарэння шкоды экалогіі не нанесена.
Рух цотных і няцотных цягнікоў арганізаваны па 2-му галоўнаму пуці перагону Крупкі–Прыяміна.
У выніку інцыдэнту таксама адбыліся змены ў графіку руху некаторых пасажырскіх цягнікоў.
Так, цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 704 Мінск–Віцебск, адпраўленнем з Мінска ў 17 гадзін 04 мінуты, накіроўваецца змененым маршрутам праз Маладзечна, Полацк.
Цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа № 612 Баранавічы–Віцебск/Крычаў, адпраўленнем з Баранавічаў у 15 гадзін 10 мінут, накіроўваецца змененым маршрутам ад станцыі Мінск-Пасажырскі праз Асіповічы, Магілёў.
Больш падрабязную інфармацыю аб арганізацыі руху цягнікоў можна атрымаць у Кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі па тэлефоне 105.
Прычына здарэння высвятляецца. Для расследавання інцыдэнту створана спецыяльная камісія.
Беларуская чыгунка просіць прабачэння ў пасажыраў за прычыненыя нязручнасці.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2019 год