Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе: рух цягнікоў на ўчастку Орша—Віцебск поўнасцю адноўлены

29 ліпеня 2019

27 ліпеня 2019 года ў 00 гадзін рух цягнікоў на ўчастку Орша—Віцебск адноўлены ў поўным аб'ёме.

Цягнікі міжнародных, міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній ідуць па вызначаным маршруце з прыняццем мер па ўводу ў графік руху. Продаж праязных дакументаў (білетаў) ажыццяўляецца ў штатным рэжыме.

 

Нагадваем, рух на ўчастку Орша—Віцебск быў прыпынены 24 ліпеня ў 18 гадзін 14 хвілін у выніку транспартнага здарэння.

Беларуская чыгунка выказвае падзяку Віцебскаму абласному выканаўчаму камітэту, Міністэрству па надзвычайных сітуацыях, Міністэрству ўнутраных спраў, Міністэрству аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, а таксама УП «Віцебскаблгаз» і ААТ «Віцебскаблаўтатранс» за прафесійныя і ўзгодненыя дзеянні пры ліквідацыі вынікаў здарэння.

Асаблівыя словы падзякі за разуменне і цярпенне ў гэтай сітуацыі Беларуская чыгунка выказвае пасажырам і просіць прабачэння за прычыненыя нязручнасці.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год