Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

З 1 мая ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа для пенсіянераў па ўзросце прадугледжана скідка 50% на праезд

24 красавіка

Кожны год у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, маюць права на скідку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа. Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2011 №176 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў».

Дакументам не прадугледжваецца прадастаўленне гэтай ільготы пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа (з нумараванымі месцамі), а таксама пры праездзе ў цягніках гарадскіх ліній.

Для набыцця праязных дакументаў са скідкай трэба прад'яўляць арыгінал пенсіённага пасведчання. Таксама гэты дакумент неабходна мець пры сабе пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа.

Акрамя таго, ільготныя праязныя дакументы пенсіянеры па ўзросце з 1 мая па 30 верасня могуць аформіць не толькі ў білетных касах, але і праз тэрміналы самаабслугоўвання.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год