Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У адпачынак на цягніку: у летнім сезоне Беларуская чыгунка прапануе 10 маршрутаў да мора

29 красавіка 2019

Беларуская чыгунка ў новым турыстычным сезоне дае магчымасць для праезду пасажыраў да курортаў Чорнага, Азоўскага і Балтыйскага мораў.

У дадатак да ўжо існуючых маршрутаў у кірунку Адлера, Анапы, Мінеральных вод, Адэсы, з 1 чэрвеня па 21 верасня аднаўляюць сваё штодзённае курсіраванне цягнікі міжнародных ліній № 100/99 Мінск—Новааляксееўка з прычапной групай бесперасадачных вагонаў да Бярдзянска, № 94/93 Мінск—Адэса з прычапной групай бесперасадачных вагонаў Мінск—Херсон.

Таксама з 10 чэрвеня па 7 верасня Беларуская чыгунка прапануе пасажырам маршрут да Балгарскага ўзбярэжжы Чорнага мора Мінск—Варна праз Львоў, Івана-Франкаўск і Бухарэст. Цягнік № 451/452 будзе адпраўляцца з Мінска 10, 15, 22, 27 чэрвеня, 4, 9, 16, 21, 28 ліпеня, 2, 9, 14, 21, 26 жніўня, 2, 7 верасня ў 17 гадзін 37 мінут і прыбываць у Варну ў 10 гадзін 20 мінут. 12, 17, 24, 29 чэрвеня, 6, 11, 18, 23, 30 ліпеня, 4, 11, 16, 23, 28 жніўня, 4, 9 верасня адпаведна.

З Варны цягнік будзе адпраўляцца 12, 17, 24, 29 чэрвеня, 6, 11, 18, 23, 30 ліпеня, 4, 11, 16, 23, 28 жніўня, 4, 9 верасня ў 19 гадзін 5 мінут, і прыбываць у Мінск 14, 19, 26 чэрвеня, 1, 8, 13, 20, 25 ліпеня, 1, 6, 13, 18, 25, 30 жніўня, 6, 11 верасня ў 11 гадзін 4 мінуты адпаведна.

Да Балтыйскага ўзбярэжжа праз дзень са сталіцы Беларусі адпраўляюцца цягнікі № 87/88 Мінск—Рыга і № 31/32 Кіеў—Мінск—Вільнюс—Рыга.
Цягнік № 87/88 Мінск—Рыга адпраўляецца з Мінска ў 20 гадзін 38 мінут, прыбыццё ў Рыгу — 8 гадзін 28 мінут; з Рыгі ў 20 гадзін 00 мінут, прыбыццё ў Мінск —7 гадзін 45 мінут.

Цягнік № 31/32 Кіеў—Мінск—Вільнюс—Рыга адпраўляецца з Мінска ў 0 гадзін 5 мінут і прыбывае ў Вільнюс ў 4 гадзіны 25 мінут, у Рыгу цягнік прыбывае ў 9 гадзін 6 мінут. У адваротным кірунку з Рыгі цягнік адпраўляецца ў 20 гадзін 45 мінут і прыбывае ў Мінск у 6 гадзін 9 мінут. У саставе цягніка курсіруе прычапная група вагонаў Беларускай чыгункі Мінск—Рыга. Каб патрапіць на Балтыйскае ўзбярэжжа пасажырам неабходна ажыццявіць перасадку ў Рызе да Юрмалы.

Больш падрабязную інфармацыю пра прызначаныя дадатковыя цягнікі і час іх адпраўлення можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www. rw.by, па тэлефоне Кантакт-цэнтра 105, а таксама на чыгуначных вакзалах.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год