Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 80 дадатковых цягнікоў будуць курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні красавіцкіх і майскіх святаў

25 красавіка 2019

Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні красавіцкіх і майскіх святаў і па выхадных днях. Усяго з 27 красавіка па 11 мая прызначаны 81 дадатковы цягнік. З іх 20 цягнікоў у міжнародным і 61 цягнік ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах.

Сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі суседніх дзяржаў у міжнародных зносінах дадатковыя цягнікі прызначаны на найбольш запатрабаваных маршрутах: Мінск—Масква, Мінск—Санкт-Пецярбург, Брэст—Масква, Гомель—Сноўск, Мінск—Вільнюс.

Унутры рэспублікі прызначэнне цягнікоў і павелічэнне перыядычнасці курсіравання прадугледжана на традыцыйна папулярных і запатрабаваных у пасажыраў напрамках: Мінск—Гомель, Мінск—Брэст, Мінск—Віцебск, Мінск—Пінск, Мінск—Мазыр (ст. Козенкі), Полацк—Мінск, Віцебск—Магілёў, Магілёў—Гомель, Магілёў—Калінкавічы.

Работа па прызначэнні дадатковых цягнікоў будзе прадоўжана з улікам павелічэння пасажырапатоку.

Больш падрабязную інфармацыю аб прызначаных дадатковых цягніках і часу іх адпраўлення можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў Кантакт-цэнтры БЧ па тэлефоне 105 і ў чыгуначных касах.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год