Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка абсталявала бесправадным доступам у Інтэрнэт ўсе цягнікі гарадскіх ліній

05 красавіка 2019

У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў і развіцця дадатковых сэрвісаў Беларуская чыгунка працягвае работу па аснашчэнню цягнікоў доступам у Інтэрнэт.

У лютым—сакавіку 2019 года былі завершаны работы па арганізацыі доступу да сеткі Інтэрнэт у 6-ці саставах электрацягнікоў гарадскіх ліній серыі ЭПГ.

Цяпер бясплатна падключыцца да Інтэрнэту з выкарыстаннем тэхналогіі Wi-Fi можна ва ўсіх цягніках гарадскіх ліній, якія курсіруюць па маршрутах Мінск—Рудзенск, Мінск—Смалявічы і Мінск—Беларусь (г. Заслаўе).

Для падключэння да сеткі Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi неабходна прайсці рэгістрацыю. Код доступу пасажыры атрымаюць з дапамогай SMS на нумар мабільнага тэлефона. Скарыстацца бясплатным Wi-Fi могуць абаненты ўсіх беларускіх мабільных аператараў, а таксама госці краіны, чые мабільныя тэлефоны знаходзяцца ў роўмінгу.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год