Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка з 12 красавіка адкрывае папярэдні продаж білетаў на цягнік Мінск—Варна

11 красавіка

Папярэдні продаж білетаў на цягнік № 451/452 Мінск—Варна адпраўленнем з беларускай сталіцы 10 чэрвеня адкрываецца з 12 красавіка. Цягнік будзе накіроўвацца праз Львоў, Івана-Франкаўск і Бухарэст.

З Мінска ён будзе адпраўляцца ў 17 гадзін 37 мінут 10, 15, 22, 27 чэрвеня, 4, 9, 16, 21, 28 ліпеня, 2, 9, 14, 21, 26 жніўня, 2, 7 верасня і прыбываць у Варну ў 10 гадзін 20 мінут 12, 17, 24, 29 чэрвеня, 6, 11, 18, 23, 30 ліпеня, 4, 11, 16, 23, 28 жніўня, 4, 9 верасня адпаведна.

З Варны цягнік будзе адпраўляцца ў 19 гадзін 5 мінут 12, 17, 24, 29 чэрвеня, 6, 11, 18, 23, 30 ліпеня, 4, 11, 16, 23, 28 жніўня, 4, 9 верасня, і прыбываць у Мінск у 11 гадзін 4 мінуты 14, 19, 26 чэрвеня, 1, 8, 13, 20, 25 ліпеня, 1, 6, 13, 18, 25, 30 жніўня, 6, 11 верасня адпаведна.

Састаў сфарміраваны з вагонаў купейнага тыпу, аснашчаных сістэмай кандыцыянавання паветра.

Папярэдні продаж праязных дакументаў (білетаў) ажыццяўляецца за 60 сутак да адпраўлення цягніка.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягніка, кошту праезду і наяўнасці месцаў можна атрымаць на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www. rw.by, а таксама ў Кантакт-цэнтры па тэлефоне 105 і чыгуначных касах.

Традыцыйна дадзены маршрут карыстаецца папулярнасцю ў жыхароў Беларусі. У мінулым годзе ў міжнародных зносінах цягніком № 451/452 Мінск—Варна праследвала больш як 3,5 тысяч чалавек.

Інфамацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год