16 сакавіка ў 15 гадзін 50 мінут дзяжурнаму па станцыі Гарынь Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі паступіла паведамленне аб узгаранні на 146 км перагону Гарынь—Удрыцк адной з секцый лакаматыва 2М62У прыпіскі АТ «Украінскія чыгункі», які ехаў у сас
01 красавіка 2019
Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у святочныя дні.
У перыяд з 26 красавіка па 12 мая Беларуская чыгунка прызначыла 40 дадатковых цягнікоў, з якіх 34 — у міжрэгіянальных зносінах, 6 — у міжнародных.
У міжрэгіянальных зносінах дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць паміж Мінскам і абласнымі цэнтрамі: Гомелем, Віцебскам, Брэстам і Магілёвам, а таксама па маршрутах Мінск—Мозыр (ст. Козенкі)—Мінск і Мінск—Пінск.
Дадатковыя міжнародныя цягнікі прадугледжваюцца па маршрутах: Мінск—Вільнюс—Мінск, Санкт-Пецярбург—Бранск.
Работа па прызначэнні дадатковых цягнікоў будзе працягвацца з улікам павелічэння пасажырапатоку. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў і іх маршрутах можна атрымаць у Кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі па тэлефоне 105, у чыгуначных касах, а таксама на карпаратыўным сайце www.rw.by.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2019 год