Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

16 сакавіка ў 15 гадзін 50 мінут дзяжурнаму па станцыі Гарынь Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі паступіла паведамленне аб узгаранні на 146 км перагону Гарынь—Удрыцк адной з секцый лакаматыва 2М62У прыпіскі АТ «Украінскія чыгункі», які ехаў у сас

17 сакавіка 2019

16 сакавіка ў 15 гадзін 50 мінут дзяжурнаму па станцыі Гарынь Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі паступіла паведамленне аб узгаранні на 146 км перагону Гарынь—Удрыцк адной з секцый лакаматыва 2М62У прыпіскі АТ «Украінскія чыгункі», які ехаў у саставе грузавога цягніка № 3109Т.

Узгаранне было ліквідавана сіламі Столінскага РАНС ў 18 гадзін 2 мінуты. Лакаматыўная брыгада дэпо Сарны АТ «Украінскія чыгункі» не пацярпела. Шкоды экалогіі і інфраструктуры Беларускай чыгункі не нанесена.

Рух цягнікоў на гэтым участку быў адноўлены ў 20 гадзін 38 мінут.

Беларускай чыгункай былі прыняты ўсе неабходныя меры па дастаўцы пасажыраў цягнікоў, якія рухаліся ў гэтым напрамку, да месцаў прызначэння, а пасажыраў, якія прынялі рашэнне прыпыніць паездку, — да станцый адпраўлення з наступнай выплатай грашовых сродкаў за няпройдзеную адлегласць (пры звароце ў касы БЧ).

Прычына таго, што адбылося, высвятляецца. Для расследавання інцыдэнту на Беларускай чыгунцы створана спецыяльная камісія.

Беларуская чыгунка просіць прабачэння ў пасажыраў за прычыненыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год