Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка прызначыла 28 дадатковых цягнікоў на сакавіцкія святы

8 лютага

У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў Беларуская чыгунка ў перыяд сакавіцкіх святаў прызначыла дадатковыя цягнікі ў міжрэгіянальных і міжнародных зносінах. Усяго з 7 па 11 сакавіка прызначана 28 цягнікоў. З улікам павелічэння пасажырапатоку большая колькасць цягнікоў прадугледжана на 7 сакавіка.

Ва ўзаемадзеянні з чыгуначнымі адміністрацыямі суседніх дзяржаў у міжнародных зносінах дадатковыя цягнікі прызначаны на найбольш запатрабаваных напрамках: Мінск—Вільнюс, Гомель—Сноўск. Праводзіцца работа па ўзгадненні і прызначэнні транзітных цягнікоў, якія ідуць праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

У міжрэгіянальных зносінах прызначэнне цягнікоў і павелічэнне перыядычнасці курсіравання прадугледжана на традыцыйна папулярных у пасажыраў напрамках: Мінск—Гомель, Мінск—Брэст, Мінск—Віцебск, Мінск—Пінск.

Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі, 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год