Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Сёння ў першы рэйс адправіцца цягнік з Мінска ў Казань

12 снежня 2018

Маршрут цягніка будзе пралягаць праз найбуйнейшыя турыстычныя і адміністрацыйныя цэнтры Расійскай Федэрацыі: Смаленск, Тулу, Ражск, Пензу, Сызрань і Ульянаўск.

У складзе цягніка прадугледжаны бесперасадачныя вагоны ГомельКазань і БрэстКазань, якія дазволяць звязаць такія абласныя і раённыя цэнтры Рэспублікі Беларусь, як Гомель, Магілёў, Орша, Брэст, Баранавічы з буйнымі рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі.

Таксама расклад цягніка прадугледжвае зручную перасадку з раённых і абласных цэнтраў Мінскай і Гродзенскай абласцей (Гродна, Масты, Ліда і Маладзечна) па станцыі Мінск-Пасажырскі і Віцебскай вобласці па станцыі Орша-Цэнтральная.

Цягнік № 328/327 МінскКазань фарміравання Беларускай чыгункі прызначаецца з 12 снежня 2018 года. Ён будзе курсіраваць круглы год адзін раз у тыдзень адпраўленнем са сталіцы Беларусі па серадах у 21:55 і прыбыццём у сталіцу Татарстана па пятніцах у 17:53. З Казані цягнік будзе адпраўляцца з 15 снежня па суботах у 07:43 і прыбываць у Мінск па панядзелках у 05:13.

Рэалізацыя праязных дакументаў ажыццяўляецца за 60 сутак да адпраўлення цягніка.

Дадзены праект накіраваны на развіццё і ўмацаванне дзелавых турыстычных і культурных сувязяў паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі.

Трэба адзначыць, што ў цягніку № 328/327 МінскКазань прадугледжана сістэма скідак. Для арганізаваных груп пасажыраў ад 10 да 24 чалавек прадастаўляецца скідка 20%, для груп ад 25 і больш чалавек 30%, а таксама 10% скідка пры праездзе ў плацкартных вагонах на бакавых месцах.

Пры куплі білетаў у купэйныя і вагоны СВ за 60-31 суткі да адпраўлення цягніка пасажырам прадастаўляецца скідка 20%, за 3021 суткі 15%, пры адначасовым афармленні білетаў «туды» і «назад» прадугледжаная скідка 10%.

Больш падрабязна з раскладам руху цягніка можна азнаёміцца на сайце www. rw.by, а таксама у чыгуначных касах і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год