Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка інфармуе аб спецыяльнай тарыфнай прапанове на асобныя цягнікі ў Расію ў 2019 годзе

20 снежня 2018

Беларуская чыгунка з 1 па 28 лютага 2019 года прапаноўвае дадатковую скідку ад 15% да існуючых тарыфаў, пры праездзе ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй у купэйных вагонах цягнікоў: №95/96 Брэст—Масква; №308/307 Баранавічы—Саратаў, уключаючы прычапныя і бесперасадачныя вагоны: Брэст—Саратаў у саставах цягнікоў  №650/308—307/649, Віцебск—Саратаў у саставах цягнікоў № 605/308—307/602, Гомель—Саратаў у саставах цягнікоў № 83/308—307/55.

Продаж билетаў на вышэйназваныя цягнікі адкрыецца з 25 снежня 2018 года.

Нагадаем, што для дадзеных цягнікоў захоўваецца прымяненне скідак у залежнасці ад тэрмінаў (глыбіні) продажу і пры адначасовым афармленні праязных дакументаў «туды і назад».

З інфармацыяй аб кошце праезду можна будзе азнаёміцца на афіцыйным сайце беларускай магістралі www.rw.by, а таксама па тэлефоне даведачнай службы 105.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год