Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

На адпачынак цягніком. Парадку 700 чалавек адправіліся ў чэрвені на адпачынак цягніком № 451/452 Мінск—Варна

6 ліпеня

Цягнік № 451/452 Мінск—Варна пачаў курсіраваць з 10 чэрвеня. За чэрвень месяц ужо адправілася на адпачынак да Балгарскага ўзбярэжжа Чорнага мора каля 700 чалавек. Усяго з пачатку сезона на дадзены цягнік прададзена больш 1850 білетаў.

Нагадаем, па дадзеным маршруце цягнік будзе курсіраваць па 7 верасня. Адпраўленне з Мінска ў 17:38. Прыбыццё ў Варну праз дзень, у 10:30.

З Варны ў Мінск цягнік адпраўляецца ў 18:45 і прыбывае ў сталіцу Беларусі у 11:09.

Маршрут цягніка пралягае праз украінскія гарады Львоў, Івана-Франкаўск і румынскі — Бухарэст.

Беларуская чыгунка ў новым турыстычным сезоне пашырыла магчымасці праезду пасажыраў да курортаў Азоўскага і Балтыйскага мораў.

У дадатак да ўжо існуючых маршрутаў у кірунку Адлера, Анапы, Мінеральных вод, Адэсы па 21 верасня курсуе цягнік міжнародных ліній № 100/99 Мінск—Новаалексееўка з прычапной групай бесперасадачных вагонаў да Бярдзянска.

Таксама ў летні перыяд штодня курсіруе цягнік № 94/93 Мінск—Адэса з прычапной групай бесперасадачных вагонаў Баранавічы—Мінск—Херсон.

На Балтыйскае ўзбярэжжа можна дабрацца цягніком № 87/88 Мінск—Рыга, ажыццявіўшы перасадку ў Рызе да Юрмалы. Цягнік адпраўляецца з Мінска па няцотных чыслах, а 20:38, прыбыццё ў Рыгу — 08:28; з Рыгі па цотных чыслах у 20:00, прыбыццё ў Мінск — 07:50.

Акрамя таго даехаць да Балтыйскага мора можна штодня цягніком № 805/806, а па выхадных днях дадатковым цягніком № 801/802 Мінск—Вільнюс з перасадкай у Вільнюсе да Палангі.

Па 29 верасня падоўжаны маршрут руху цягніка № 371/372 Магілёў—Львоў да Трускаўца. Цягнік курсіруе праз дзень адпраўленнем па няцотных чыслах з Магілёва і па цотных чыслах з Трускаўца. Да Львова і назад цягнік накіроўваецца дзеючым раскладам.

Больш падрабязную інфармацыю аб прызначаных у летні перыяд дадатковых цягніках і час іх адпраўлення можна атрымаць на сайце www. rw.by ў раздзеле Білеты, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефоне 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год