Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік у зносінах Мінск—Львоў

20 чэрвеня

У мэтах забеспячэння перавозкі пасажыраў у перыяд ліпеньскіх святаў Беларуская чыгунка па ўзгадненні з ПАТ «Укрзализныця» прызначыла дадатковыя цягнікі № 635/461/462 і № 461/462 у зносінах Мінск—Львоў—Мінск (праз Баранавічы-Палескія, Лунінец, Удрыцк, Сарны, Роўна, Здалбунаў).

Цягнік № 635/461 з Мінска адправіцца 29.06.2018 у 17:38 і прыбудзе на станцыю Львоў 30.06.2018 у 05:32.

Назад цягнік № 462 Львоў—Мінск (тым жа маршрутам) адправіцца з Львова 30.06.2018 і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі 30.06.2018 у 21:22.

Цягнік № 461 Мінск—Львоў адправіцца са станцыі Мінск-Пасажырскі 01.07.2018 у 17:38 і прыбудзе на станцыю Львоў 02.07.2018 у 05:32.

У гэты ж дзень 02.07.2018 цягнік № 462 Львоў—Мінск (тым жа маршрутам) адправіцца са станцыі Львоў у 22:41 і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі 03.07.2018 у 11:09.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год