Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка пашырыла пералік цягнікоў з доступам да сеткі Інтэрнэт

9 красавіка 2018

У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў Беларуская чыгунка працягвае работу па ўкараненні ў цягніках доступу да бесправаднога Інтэрнэту.

У красавіку 2018 года ў дызель-цягніках серыі ДП3 рэгіянальных ліній бізнес-класа ў зносінах Мінск-Пасажырскі—Полацк, Мінск-Пасажырскі—Ліда, а таксама міжнародных ліній у зносінах Мінск-Пасажырскі—Вільнюс (на ўчастку Мінск-Пасажырскі—Дзяржаўная мяжа Рэспублікі Беларусь) з'явілася магчымасць бясплатна падключыцца да сеткі Інтэрнэт з выкарыстаннем тэхналогіі Wi-Fi. Аператарам сувязі ў дадзеным праекце выступае кампанія Velcom.

Для падключэння да сеткі Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi неабходна прайсці рэгістрацыю. Код доступу будзе выслан пасажырам пры дапамозе SMS на нумар мабільнага тэлефона. Скарыстацца Wi-Fi могуць абаненты ўсіх беларускіх мабільных аператараў.

Нагадаем, што ўпершыню паслуга бясплатнага доступу да сеткі Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi з'явілася ў жніўні 2016 года ў цягніках міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ЭПМ, якія курсіруюць па маршруце Мінск—Гомель.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год