Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка інфармуе аб спецыяльнай тарыфнай прапанове на асобныя цягнікі ў Расію і Украіну

3 сакавіка

У перыяд сакавіцкіх святаў 2018 года Беларуская чыгунка прапануе скарыстацца пасажырам спецыяльнай прапановай у Расію і Украіну.

Спецыяльная тарыфная прапанова прадугледжвае зніжэнне агульнага кошту праезду да 10% (у залежнасці ад станцыі адпраўлення пасажыра) на месцы, якія застануцца не рэалізаваны ў вольным продажы пры ўмове іх афармлення за 3 сутак і менш (з улікам даты адпраўлення).

У зносінах з Расійскай Федэрацыяй на цягнікі:

№ 1 Масква—Мінск адпраўленнем з 8 па 10 сакавіка;

№ 2 Мінск—Масква адпраўленнем з 8 па 10 сакавіка;

№ 75 Масква—Гомель адпраўленнем з 8 па 9 сакавіка;

№ 76 Гомель—Масква адпраўленнем з 8 па 9 сакавіка;

№ 77 Масква—Гродна адпраўленнем з 9 па 11 сакавіка;

№ 96 Брэст—Масква адпраўленнем 8 сакавіка;

№ 132 Брэст—Масква адпраўленнем з 8 па 10 сакавіка.

У зносінах з Украінай на цягнікі:

№ 85 Кіеў—Мінск адпраўленнем з 8 па 9 сакавіка;

№ 86 Мінск—Кіеў адпраўленнем 8 сакавіка;

№ 371 Львоў—Магілёў адпраўленнем 8 сакавіка;

№ 372 Магілёў—Львоў адпраўленнем 9 марта.

Таксама звяртаем увагу, што для атрымання скідкі афармляць білеты ў зносінах з Украінай неабходна толькі ў касах БЧ.

З інфармацыяй аб кошце праезду можна азнаёміцца на афіцыйным сайце беларускай магістралі www.rw.by, а таксама ў даведачных службах і білетных касах Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год