Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

З 10 снежня на Беларускай чыгунцы ўводзіцца новы графік руху цягнікоў на 2017/2018 год

7 снежня 2017

На дарогах краін Садружнасці і Еўрасаюза новы графік руху цягнікоў на 2017/2018 год пачне дзейнічаць з 00.00 гадзін 10 снежня 2017 года.

Пры фарміраванні графіка Беларускай чыгункай надавалася ўвага захаванню існуючых актуальных для пасажыраў напрамкаў у зносінах з краінамі СНД і Балтыі і пашырэнню маршрутнай сеткі як у міжнародных зносінах, так і ўнутры рэспублікі.

У міжнародных зносінах графікам руху цягнікоў на 2017/2018 год прадугледжаны наступныя змены.

Рэгулярныя транспартныя зносіны паміж Мінскам і Вільнюсам з 10 снежня будуць забяспечвацца сучаснымі электрацягнікамі як фарміравання Беларускай чыгункі, так і фарміравання Літоўскіх чыгунак. Без змены часу знаходжання ў дарозе (2 гадзіны 30 хвіл.) Памежныя і мытныя кантролі з цягнікамі № 805/806 і № 804/807 у зносінах Мінск—Вільнюс будуць праводзіцца на станцыі Гудагай.

Сумесна з Польскімі чыгункамі арганізаваны штодзённыя перасадачныя зносіны Мінск—Брэст—Варшава, якія звяжуць сталіцы дзвюх суседніх дзяржаў Беларусі і Польшчы. Расклад новых цягнікоў № 127/128 Брэст—Варшава—Брэст і № 728/727 Брэст—Мінск—Брэст узгоднены па часе для перасадкі пасажыраў на станцыі Брэст-Цэнтральны пры руху ў абодва напрамкі. Памежныя і мытныя аперацыі ў складзе цягніка Польскіх чыгунак будуць праводзіцца на станцыі Брэст-Цэнтральны, пры гэтым пасажырам неабходна перайсці з саставу ў састаў, якія знаходзяцца на суседніх пуцях каля адной платформы.

З улікам попыту на перавозкі ў летні перыяд 2018 года прадугледжаны цягнік № 451/452 МінскВарна. Частата звароту гэтага цягніка павялічана з 8 да 16 рэйсаў.

З Мінска цягнік будзе адпраўляцца 10,15,22,27 чэрвеня, 04, 09,16, 21, 28 ліпеня, 02, 09, 14, 21, 26 жніўня, 02,07 верасня, у зваротным напрамку з Варны цягнік будзе адпраўляцца 12, 17, 24, 29 чэрвеня, 06, 11,18, 23, 30 ліпеня, 04, 11, 16, 23, 28 жніўня і 04, 09 верасня.

У летні перыяд штодня будзе курсіраваць цягнік № 94/93 МінскАдэса, а таксама прадугледжаны штодзённыя зносіны паміж Мінскам і Херсонам, Мінскам і Бярдзянскам за кошт арганізацыі бесперасадачных вагонаў.

Для ўстанаўлення рэгулярных круглагодных чыгуначных зносін паміж Мінскам і Кішынёвам арганізавана курсіраванне бесперасадачных вагонаў фарміравання Беларускай чыгункі.

У рэгіянальных зносінах прадугледжваецца пашырэнне маршрутнай сеткі цягнікоў бізнес-класа за кошт уводу ў абарачэнне цягнікоў Мінск—Полацк—Мінск і Мінск—Ліда—Мінск.

Таксама аптымізавана схема абслугоўвання ўчасткаў Мінск—Маладзечна—Гудагай за кошт падаўжэння маршрутаў электрацягнікоў Мінск—Маладзечна да Гудагая і станцый участка Маладзечна—Гудагай. Пасажыры, якія следуюць у гэтых зносінах, змогуць штодня ажыццяўляць свае паездкі без перасадкі па станцыі Маладзечна.

Больш падрабязна з раскладам руху цягнікоў можна азнаёміцца ў чыгуначных касах, па тэлефонах даведачных службаў, а таксама на сайце Беларускай чыгункі www rw. by.

 

Інфармацыя падрыхтавана прсс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год