Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка інфармуе аб спецыяльных тарыфных прапановах для пасажыраў

22 снежня 2017

У перыяд навагодніх святаў і канікул Беларуская чыгунка прапануе скарыстацца «Навагодняй прапановай» на цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй.

 Спецыяльная тарыфная прапанова прадугледжвае зніжэнне агульнага кошту праезду да 40% (у залежнасці ад станцыі адпраўлення пасажыра) на месцы, якія яшчэ не рэалізаваны ў свабодным продажы пры ўмове іх афармлення за 3 сутак і менш да адпраўлення. Навагодняя прапанова дзейнічае на цягнік № 132 адпраўленнем з 27 па 30 снежня 2017 года і 1 і 2 студзеня 2018 года.

А таксама на цягнікі: №2 Мінск—Масква, №1 Масква—Мінск і № 26 Мінск—Масква адпраўленнем 31 снежня.

З інфармацыяй аб кошту праезду можна азнаёміцца на афіцыйным сайце беларускай магістралі www.rw.by, а таксама ў даведачных службах і білетных касах Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год