Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка інфармуе

1 снежня 2017

30 лістапада ў 10.32 на станцыі Жлобін па тэхнічных прычынах адбыўся сход двух колавых пар апошняга вагона пасажырскага цягніка № 100 у зносінах Мінск—Запарожжа.

Пацярпелых няма. Прычыны здарэння ўстанаўліваюцца. Затрымка цягніка склала 50 хвілін. На памежную станцыю Церахоўка цягнік быў здадзены па раскладзе. Затрымкі ў графіку руху іншых цягнікоў няма.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнне пасажырам за прычыненыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год