Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў перыяд школьных канікул і святочных дзён лістапада
25 кастрычніка 2017
У гэтыя школьныя канікулы і святочныя дні Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі для перавозкі пасажыраў у межах Беларусі, а таксама ў міжнародных зносінах.
У міжнародных зносінах прызначаны дадатковыя цягнікі № 801/802 Мінск—Вільнюс—Мінск, якія будуць курсіраваць 6 і 7 лістапада. Час адпраўлення цягніка № 801 з Мінска ў 8.10, час прыбыцця ў Вільнюс — 10.55 (па мясцовым часе). У адваротным кірунку цягнік № 802 будзе адпраўляцца з Вільнюса ў 20.08 (па мясцовым часе) і прыбываць у Мінск у 00.50.
Унутры рэспублікі 4 лістапада прызначаны дадатковыя цягнікі:
№ 642 Мінск—Гомель. Час адпраўлення цягніка з Мінска — 18.01, час прыбыцця ў Гомель — 23.35.
№ 663 Мінск—Брэст. Час адпраўлення цягніка з Мінска — 18.28, час прыбыцця ў Брэст — 23.24.
№ 639 Мінск—Брэст. Час адпраўлення цягніка з Мінска — 15.15, час прыбыцця ў Брэст — 19.50.
№ 645 Мінск—Брэст. Час адпраўлення цягніка з Мінска — 19.03, час прыбыцця ў Брэст — 23.36.
№ 712 Брэст—Мінск. Час адпраўлення цягніка з Брэста — 15.50, час прыбыцця ў Мінск — 19.30.
№ 711 Мінск—Брэст. Час адпраўлення з Мінска — 20.07, час прыбыцця ў Брэст — 23.45.
Таксама на 7 лістапада прызначаны 4 дадатковых цягніка:
№ 642 Камунары—Мінск. Час адпраўлення са станцыі Камунары — 14.50, час прыбыцця ў Мінск — 21.22.
№ 664 Брэст—Мінск. Час адпраўлення з Брэста — 16.40, час прыбыцця ў Мінск — 20.40.
№ 717 Гомель—Мінск. Час адпраўлення з Гомеля — 10.53, час прыбыцця ў Мінск — 14.02.
№ 654 Козенкі—Мінск. Час адпраўлення са станцыі Козенкі — 16.03, час прыбыцця ў Мінск — 21.21.
Беларуская чыгунка з улікам пасажырапатоку працягне працу па прызначэнні дадатковых цягнікоў.
Больш падрабязную інфармацыю пра прызначаныя дадатковыя цягнікі можна атрымаць на сайце www. rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2017 год