Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 50 дадатковых цягнікоў будуць курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні красавіцкіх і майскіх святаў

06 красавіка 2017

Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні красавіцкіх і майскіх святаў і па выхадных днях. Усяго па стане на 6 красавіка ў перыяд з 26 красавіка па 11 мая прызначаны 51 дадатковы цягнік. З іх 40 цягнікоў міжрэгіянальных ліній і 11 цягнікоў міжнародных ліній.

У міжрэгіянальным паведамленні будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі ў зносінах МінскГомельМінск, МінскБрэстМінск і інш.

Па найбольш папулярным у пасажыраў напрамках у святочныя дні будуць курсіраваць цягнікі здвоенымі саставамі:

№701/702 МінскБрэст адпраўленнем з Мінска 1 мая, у зваротным напрамку цягнік адправіцца 2 мая;

№748/747 МінскБабруйск адпраўленнем з Мінска і Бабруйска 01, 09 мая;

№743 БабруйскМінск адпраўленнем з Бабруйска 26 красавіка і 10 мая;

№732/731 МінскОрша адпраўленнем з Мінска і Оршы 17, 25 26 красавiка;

№734/733 МінскОрша адпраўленнем з Мінска і Оршы 25 красавіка і 9 мая;

№736/735 МінскОрша адпраўленнем з Мінска і Оршы 25 красавіка і 9 мая.

Што тычыцца міжнародных зносін, то Беларускай чыгункай сумесна з Расійскімі чыгункамі дадаткова назначаны цягнікі па найбольш запатрабаваных маршрутах БрэстМаскваБрэст, МінскМаскваМінск. Акрамя таго, у святочны перыяд па Беларускай чыгунцы транзітам будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі №148/147 КалінінградМаскваКалінінград і № 80/79 Санкт-ПецярбургКалінінград, ГомельШчорсГомель.

Больш падрабязную інфармацыю пра прызначаныя дадатковых цягнікоў і час іх адпраўлення можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Беларуская чыгунка працягне працу па прызначэнні дадатковых цягнікоў на перыяд красавіцкіх і майскіх святаў і па выхадных днях з улікам росту пасажырапатоку.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год