Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі са сталіцы да Брэста і Гомеля
28 сакавіка 2017
У сувязі з сезонным павелічэннем пасажырапатоку Беларуская чыгунка прызначыла ў пастаянны зварот дадатковыя цягнікі, якія будуць курсіраваць сучасным маторвагонным рухомым саставам.
Так, з 5 красавіка па маршруце Мінск—Брэст—Мінск прызначаны дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 723/724, які будзе курсіраваць па серадах і чацвяргах (за выключэннем 19, 20, 26 красавіка, 4, 10, 17, 18 мая , 7 , 8 чэрвеня).
З Мінска цягнік № 723 будзе адпраўляцца ў 7.00, а прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 10.50 (цягнік робіць прыпынак на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя).
У адваротным кірунку цягнік № 724 Брэст—Мінск будзе адпраўляцца з Брэста ў 15.50, а прыбываць у Мінск у 19.30. Па пуці руху ён таксама будзе рабіць прыпынак на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя.
З 17 красавіка Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 718 па маршруце Мінск—Гомель адпраўленнем з Мінска ў 14.56, які будзе дадаткова курсіраваць з панядзелка па чацвер (у цяперашні час цягнік курсіруе па пятніцах і нядзелях) з прыпынкамі па станцыях Асіповічы , Бабруйск і Жлобін.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2017 год