Выгадная кампанія. Беларуская чыгунка з 1 студзеня 2017 года павялічвае памеры зніжак для арганізаваных груп пасажыраў
13 снежня 2016
З 1 студзеня 2017 года будуць зменены ўмовы прадастаўлення зніжак для арганізаваных груп пасажыраў у міжнародных зносінах.
Пры праездзе арганізаваных груп колькасцю 10 і больш чалавек, якія аплацілі праезд дарослых пасажыраў, па групавым праязным дакумента будуць дзейнічаць зніжкі ў памеры:
20% ад агульнага кошту праезду пры колькасці групы ад 10 да 24 чалавек;
30% агульнага кошту праезду пры колькасці групы 25 і больш чалавек.
Дадзенае рашэнне было прынята на 65-ым пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці, які прайшоў у кастрычніку бягучага года ў Таліне (Эстонія).
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2016 год