Увазе пасажыраў! З 11 снежня на Беларускай чыгунцы ўводзіцца новы графік руху цягнікоў на 2016/2017 гады
07 снежня 2016
Беларуская чыгунка звяртае ўвагу пасажыраў, што з 00.00 гадзін 11 снежня 2016 года на дарогах краін Садружнасці ўводзіцца графік руху цягнікоў на 2016/2017 гады. У сувязі з гэтым часткова зменіцца графік руху асобных цягнікоў — у рэгіянальных, міжрэгіянальных, міжнародных зносінах, а таксама цягнікоў гарадскіх ліній.
Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам загадзя планаваць свае паездкі, быць уважлівымі пры афармленні праязных дакументаў і жадае ўсім добрай дарогі!
Больш падрабязна з актуальным раскладам руху цягнікоў можна азнаёміцца на сайце Беларускай чыгункі www.rw.by і poezd.rw.by, у чыгуначных касах, а таксама па тэлефонах даведачных службаў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2016 год