Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прымае аператыўныя меры па ліквідацыі вынікаў стыхіі

14 ліпеня 2016

13 ліпеня ў 14.55 у выніку шквалістага ветру і навальнічных разрадаў адбылося адключэнне электраэнергіі на Асіповіцкім і Баранавіцкім кірунках у межах Мінскага чыгуначнага вузла, а таксама прылеглых да яго ўчасткаў.

У перыяд праходжання навальнічнага фронту ў дадзеных раёнах знаходзілася ў руху больш за 20 цягнікоў на электрычнай цязе.

Для аднаўлення руху былі задзейнічаны 23 лакаматыва на дызельнай цязе.

Арганізаваны работы па аднаўленні энергазабеспячэння. У работах задзейнічана больш за 500 чалавек і неабходная аварыйна-аднаўленчая тэхніка.

Беларуская чыгунка просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася, сачыць за магчымай зменай графіка руху цягнікоў і просіць прабачэння за дастаўленыя нязручнасці.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2016 год