Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка працягвае аднаўленчыя работы па ліквідацыі вынікаў стыхіі, якая адбылася 13 ліпеня

14 ліпеня 2016

Прыняцце аператыўных мер дало магчымасць у гэты ж дзень у 21.20 аднавіць рух цягнікоў на электрычнай цязе на Баранавіцкім і Асіповіцкім напрамках. У цяперашні час пасажырскія цягнікі на БЧ курсіруюць згодна з графікам руху.

У выніку непагоды на Беларускай чыгунцы больш за ўсё пацярпеў Баранавіцкі кірунак, Мінскі чыгуначны вузел, у тым ліку ўчастак Смалявічы-Шэметава. Стыхія тут бушавала на працягу двух дзён 12 і 13 ліпеня. Было пашкоджана каля 8 км ліній электраперадач.

Усяго за два дні на Беларускай чыгунцы было павалена каля 5,5 тысяч дрэў.

 

У цяперашні час працягваецца ліквідацыя вынікаў стыхіі: праводзяцца работы па расчыстцы паласы адводу ад дрэў якія паваліліся, мантажы апорных канструкцый і ліній электраперадач і іншыя. Для гэтага задзейнічана неабходная аварыйна-аднаўленчая тэхніка і больш за 500 работнікаў БЧ.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год