Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка c 20 чэрвеня адкрывае продаж праязных дакументаў на электрацягнік міжрэгіянальных ліній ЭПМ па маршруце Гомель—Мінск—Гомель

20 чэрвеня 2016

Продаж праязных дакументаў беларуская чыгунка пачынае за 45 сутак да пачатку адкрыцця рэгулярнага руху электрацягнікоў міжрэгіянальных ліній ЭПМ вытворчасці Stadler Bussnang AG.

Сямівагонны састаў электрацягніка заменіць цягнік № 707/708 які курсіруе штодня, а таксама цягнік №709/710, які курсіруе па пятніцах і нядзелях.

ЭПМ маюць шэраг пераваг, якія дазволяць забяспечыць камфорт далёкіх паездак. У новым саставе прадугледжаны прасторныя салоны, зручныя сядзенні з магчымасцю рэгулявання становішча, буфет. У адным з вагонаў абсталяваная шматфункцыянальная зона для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і пасажыраў з дзіцячымі калыскамі. У цягніках міжрэгіянальных ліній прадугледжаны 382 месцы, у тым ліку 16 месцаў першага класа, аб’яднаных у асобную зону падвышанай камфортнасці ў адным з галаўных вагонаў.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год