Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка з 1 мая прадастаўляе пенсіянерам скідку 50% на праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа

19 красавіка 2016

Штогод у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня грамадзяне, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту (мужчыны - 60 гадоў, жанчыны - 55 гадоў), маюць права на скідку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа. Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2011 №176 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў».

Дакументам не прадугледжваецца прадастаўленне гэтай ільготы пры праездзе ў электрацягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа (з нумараванымі месцамі), а таксама пры праездзе ў цягніках гарадскіх ліній.

Нагадваем, што для набыцця праязных дакументаў са скідкай пасажырам неабходна прад’яўляць арыгіналы пенсійных пасведчанняў.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год