Беларуская чыгунка перавезла 1,5 мільёна кантэйнераў у ДФЭ
09 снежня 2024
7 снежня агульная колькасць перавезеных з пачатку 2024 года па Беларускай чыгунцы кантэйнераў у дваццаціфутавым эквіваленце (ДФЭ) перавысіла 1,5 мільёна.
Рэкордны 1,5-мільённы кантэйнер у ДФЭ даставіць прадукцыю ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» у адрас грузаатрымальнікаў Хабараўскага краю Расійскай Федэрацыі.
Дасягнуты вынік у чыгуначных кантэйнерных перавозках у чарговы раз пацвярджае стабільнае развіццё эканомікі і ўстойлівую работу прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь. Для параўнання папярэдні рэкорд устаноўлены ў 2021 годзе, калі па яго выніках аб'ём перавезеных кантэйнераў склаў 1,25 мільёна кантэйнераў у ДФЭ.
Кантэйнерныя перавозкі – адзін з найважнейшых стратэгічных напрамкаў пастаўкі айчыннай прадукцыі на экспарт.
Беларуская чыгунка сумесна з грузаадпраўшчыкамі нашай краіны прымае неабходныя меры для павелічэння паставак тавараў на рынкі збыту, якія устаяліся, а таксама па выбудоўванні новых транспартна-лагістычных рашэнняў з мэтай развіцця экспарту прадукцыі ў краіны «далёкай дугі».
Беларуская чыгунка высока цэніць кожнага кліента і дзякуе за плённае супрацоўніцтва.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2024 год