Навіны грузаперавозак
Лістапад
-
11 лістапада 2024З пачатку 2024 года ў міжнародных зносінах Беларуская чыгунка перавезла 50 мільёнаў тон грузаў
6 лістапада 2024 года аб'ём перавезеных Беларускай чыгункай у міжнародных зносінах грузаў перавысіў 50 мільёнаў тон. Асноўныя наменклатурныя групы грузаў – будаўнічыя, лясныя і нафтавыя грузы, хімічныя і мінеральныя ўгнаенні, а таксама чорныя металы.
Дасягнуты аб'ём перавозкі стаў адлюстраваннем устойлівага развіцця эканомікі і ўдзелу беларускай магістралі ў праектах па арганізацыі новых міжнародных маршрутаў.
Для стварэння трывалых гандлёвых сувязяў Беларуская чыгунка прадастаўляе якасны сэрвіс і цэласную сістэму лагістычных паслуг.
Чытаць далей… -
05 лістапада 2024Прынята Тарыфная палітыка на міжнародныя перавозкі грузаў чыгуначным транспартам у 2025 годзе
1 лістапада 2024 года ў г. Алматы (Рэспубліка Казахстан) завяршыла работу XXXIII Тарыфная Канферэнцыя чыгуначных адміністрацый краін СНД – удзельніц Тарыфнага Пагаднення. У рабоце Тарыфнай Канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана.
Чытаць далей…
-
04 лістапада 2024На Беларускай чыгунцы 4 лістапада аб'ём перавозкі цукровых буракоў ураджаю 2024 года дасягнуў 1 млн тон, што на 21,7% вышэй за ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года
Перавозка цукровых буракоў арганізавана па заяўках грузаадправіцеляў у адпаведнасці з узгодненым канцэрнам «Белдзяржхарчпрам» графікам.
Беларуская чыгунка пачала перавозку караняплодаў новага ўраджаю 1 верасня 2024 года. Дастаўка буракоў ажыццяўляецца на ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» і ААТ «Слуцкі цукрарафінадны камбінат».
Усяго на пагрузцы задзейнічаны 28 станцый беларускай магістралі.
Чытаць далей…