Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Прынята тарыфная палітыка чыгуначных адміністрацый краін СНД на 2023 год

31 кастрычніка 2022

25–28 кастрычніка 2022 года ў рэжыме анлайн адбылася XXXI Тарыфная Канферэнцыя чыгуначных адміністрацый – удзельніц Тарыфнага Пагаднення. На Канферэнцыі прынята Тарыфная палітыка чыгунак дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў на перавозкі грузаў у міжнародных зносінах на 2023 фрахтавы год. Тарыфная палітыка распрацавана ў адпаведнасці з асноўнымі прынцыпамі Канцэпцыі ўстанаўлення ўзгодненай тарыфнай палітыкі на чыгуначным транспарце дзяржаў – удзельніц Садружнасці, зацверджанай Саветам кіраўнікоў СНД у кастрычніку 1996 года.

Функцыі Упраўлення справамі Тарыфнай палітыкі ў 2023 годзе ўскладзены на чыгуначную адміністрацыю Рэспублікі Казахстан.

Тарыфная палітыка СНД на 2023 год будзе размешчана на афіцыйным сайце ТАА «КТЖ – Грузавыя перавозкі», а таксама на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by (раздзел «Грузавыя перавозкі»). У Тарыфную палітыку СНД таксама ўключаны базавыя тарыфныя ўмовы Беларускай чыгункі на 2023 год.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год