Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Новы від экспартнага грузу. Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у адпраўцы першага саставу з торфам з Беларусі ў Кітай

23 верасня 2022

Цырымонія адпраўлення першага саставу з беларускім торфам адбылася 22 верасня 2022 года ў беларуска-кітайскім індустрыяльным парку «Вялікі камень».

Беларуская чыгунка надае важнае значэнне ўмацаванню двухбаковага супрацоўніцтва з Кітаем і прымае ўсе меры па далейшым развіцці грузавых кантэйнерных перавозак. Для БЧ дадзены кірунак адносіцца да ліку прыярытэтных і найбольш перспектыўных.

У цяперашні час беларускімі экспарцёрамі выпрацоўваюцца новыя лагістычныя рашэнні. Працягваецца развіццё існуючых лагістычных праектаў, ідзе нарошчванне аб'ёмаў перавозак і пошук новых маршрутаў.

Беларускай чыгункай забяспечваецца стабільнае павелічэнне колькасці кантэйнерных цягнікоў, якія адпраўляюцца ў Кітай. Калі за ўвесь 2021 год у Кітай з Беларусі быў адпраўлены 151 кантэйнерны цягнік, то за 8 месяцаў 2022 года – 605 цягнікоў.

Дасягнуць гэтых вынікаў дазволіла эфектыўнае ўзаемадзеянне паміж Беларускай чыгункай, грузаадпраўшчыкамі і арганізатарамі кантэйнерных сэрвісаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год