Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

За 4 месяцы 2022 года Беларуская чыгунка павялічыла аб'ём экспартных кантэйнерных перавозак у 1,3 разы

12 мая 2022

Паводле аператыўных звестак за студзень-красавік 2022 года агульны аб'ём экспартных кантэйнерных перавозак па Беларускай чыгунцы ўзрос у 1,3 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў больш за 50 тыс. кантэйнераў у ДФЭ.

Пры гэтым у красавіку 2022 года дасягнуты максімальны аб'ём экспартных перавозак кантэйнераў, які ў 1,6 разы больш, чым за аналагічны перыяд 2021 года.

БЧ сумесна з грузаадпраўшчыкамі ажыццяўляецца пошук аптымальных рашэнняў, прапрацоўваюцца лагістычныя схемы па забеспячэнні дастаўкі грузаў на знешнія рынкі збыту чыгуначным транспартам.

У мэтах павышэння якасці паслуг па арганізацыі экспартных перавозак грузаў з 12 красавіка 2022 года адкрыты дадатковыя тэлефонныя лініі, графік работы якіх і кантактныя тэлефоны размешчаны на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі.

З пачатку работы дадатковых тэлефонных ліній апрацавана звыш тысячы зваротаў грузаадпраўшчыкаў па пытаннях, звязаных з забеспячэннем дастаўкі грузаў чыгуначным транспартам на экспарт, заключана больш за 200 новых дагавораў на транспартнае абслугоўванне.

Сёння паслуга па перавозцы грузаў у кантэйнерах з'яўляецца найбольш запатрабаванай і канкурэнтаздольнай. Яна адкрывае для суб'ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь новыя магчымасці па рэалізацыі прадукцыі на экспарт.

Беларуская чыгунка запрашае зацікаўленых суб'ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь да сумеснай прапрацоўкі і рэалізацыі кантэйнерных сэрвісаў, накіраваных на развіццё і павелічэнне аб'ёмаў паставак прадукцыі на знешнія рынкі збыту.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год