Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У снежні 2021 года па Беларускай чыгунцы прайшоў 10 тысячны транзітны кантэйнерны цягнік

31 снежня 2021

30 снежня 2021 года па Беларускай чыгунцы прайшоў 10 тысячны транзітны кантэйнерны цягнік. Гэта на 25% больш, чым у 2020 годзе.

Такія вынікі работы кантэйнернага бізнес-блока сталі магчымы дзякуючы эфектыўнаму ўзаемадзеянню беларускай чыгункі з чыгуначнымі адміністрацыямі, транспартнымі і лагістычнымі кампаніямі.

З мэтай развіцця транзітнага патэнцыялу і павелічэння аб'ёмаў кантэйнерных перавозак Беларуская чыгунка зацікаўлена ў далейшай рэалізацыі сумесных праектаў з удзельнікамі рынку транспартных паслуг.

Беларуская магістраль дзякуе за супрацоўніцтва ўсіх дзелавых партнёраў і запрашае да рэалізацыі сумесных сэрвісаў і развіццю бізнесу кантэйнерных перавозак.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год