Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка за 2019 год павялічыла агульны аб'ём кантэйнерных перавозак на 15%

16 студзеня 2020

У 2019 годзе Беларускай чыгункай быў рэалізаваны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці работы грузавога комплексу. У якасці стратэгічнага і найбольш перспектыўнага напрамку чыгунка разглядае кантэйнерныя перавозкі і іх далейшае развіццё.

За 2019 год у кантэйнерах па беларускай магістралі перавезена 732,9 тыс. ДФЭ, або 115 % да 2018 года.

Транзітам па БЧ перавезена больш за 500 тыс. кантэйнераў у ДФЭ (108,7% да 2018 года), у тым ліку павялічаны аб'ём перавозак у зносінах Кітай–Еўропа–Кітай, які ў 2019 годзе склаў 338,5 тыс. кантэйнераў у ДФЭ.

Чыгунка актыўна праводзіла работу ў рамках 7-баковага Пагаднення паміж чыгункамі Кітая, Германіі, Казахстана, Манголіі, Польшчы і Расіі па ўдасканаленні механізму планавання кантэйнерных цягнікоў, развіццю інфраструктуры, інфармацыйнага забеспячэння.

Таксама сістэмная работа была накіравана на стварэнне прывабных умоў для нарошчвання аб'ёмаў паставак экспартна-арыентаванай прадукцыі ў Кітай. За 2019 год у 1,3 разы павялічаны экспарт прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у кантэйнерах, які склаў 97,6 тыс. кантэйнераў у ДФЭ, з іх у 1, 5 разы павялічаны экспарт прадукцыі ў кітайскім напрамку. 

Сярод асноўных праектаў БЧ, рэалізаваных у 2019 годзе, – адпраўка малочнай прадукцыі ЗАТ «Мяса-малочная кампанія» ў Кітай, перавозка прадукцыі дрэваапрацоўкі кантэйнернымі цягнікамі ў горад Чунцын (Кітай). Таксама арганізаваны новы кантэйнерны цягнік з экспартнай прадукцыяй прадпрыемстваў лясной галіны ў зносінах Беларусь–Украіна–Румынія. Адным з галоўных пераваг дадзенага праекта з'яўляецца прадуманая лагістыка, аснову якой складае хуткасць дастаўкі грузу – 39 гадзін. Для перавозкі прадукцыі выкарыстоўваюцца кантэйнеры падвышанай ёмістасці – тыпу «Open Top». 

У цяперашні час перспектыўным напрамкам работы з'яўляецца распрацоўка сумесных праектаў з рэзідэнтамі Беларуска-Кітайскага індустрыяльнага парку «Вялікі камень».

У мэтах павышэння прывабнасці кантэйнернага бізнесу БЧ развівае інфраструктуру і павялічвае перапрацоўчыя здольнасці станцый на беларуска-польскіх памежных пераходах. У 2019 годзе чыгунка завяршыла мадэрнізацыю кантэйнернага тэрмінала станцыі Брэст-Паўночны. Праект з'яўляецца адным з стратэгічных у сферы развіцця тэрмінальнай інфраструктуры і адкрывае новыя перспектывы развіцця грузавых перавозак у зносінах Усход–Захад–Усход. У рамках рэалізацыі праекта сярэднесутачная перапрацоўчая здольнасць па перагрузцы кантэйнераў павялічана ў 1,5 разы, плошчы захоўвання кантэйнераў – у 2 разы.

Акрамя таго, БЧ актыўна рэкламавала свой транзітны патэнцыял, выкарыстоўваючы для гэтага розны фармат мерапрыемстваў. Так, у 2019 годзе была арганізавана міжнародная канферэнцыя на тэму: «З Еўропы ў Кітай па новым Шаўковым шляху: чыгуначная лагістыка транзітам праз Беларусь» ва Франкфурце-на-Майне (Германія), круглыя сталы ў Маскве і Калінінградзе, чыгунка прымала ўдзел у шэрагу міжнародных спецыялізаваных выстаў. 

Беларуская чыгунка гатова да супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі, транспартнымі і лагістычнымі кампаніямі для сумеснай рэалізацыі новых кантэйнерных сэрвісаў і развіцця існуючых праектаў. Прапановы і пытанні, якія цікавяць пытанні для прапрацоўкі варыянтаў супрацоўніцтва накіроўваць на адрас электроннай пошты container@rw.by.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год