Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

5 лістапада 2019 года з станцыі Гарынь (Брэсцкая вобласць, Беларусь) на станцыю Туаньцзэцунь (г. Чунцын, Кітай) адправіўся першы экспартны кантэйнерны цягнік з грузам піламатэрыялы

06 лістапада 2019

У рамках ініцыятывы «Адзін пояс – адзін шлях» дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ» Беларускай чыгункі (https://belint.by/news/otpravka-pervogo-eksportnogo_191105) сумесна з кітайскай кампаніяй «Чунцын Валоша Трэйдынг Ко., Лтд» арганізавала адпраўку першага экспартнага кантэйнернага цягніка з грузам піламатэрыялы са станцыі Гарынь на станцыю Туаньцзэцунь.

У састаў дадзенага цягніка ўваходзяць 46 буйнатанажных 40-футавых кантэйнераў з экспартным грузам вытворчасці ТАА «Століндрэў». Час у шляху ад станцыі адпраўлення да станцыі прызначэння складзе 12–14 сутак. Пры гэтым дастаўка грузу марскім транспартам па гэтаму напрамку склала б прыкладна 40 сутак.

Узгадненне новага маршруту руху арганізаваных кантэйнерных цягнікоў у рамках чыгуначных перавозак Беларусь-Кітай спрыяе ўмацаванню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год