Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка адправіла ў Кітай пяты кантэйнерны цягнік з малочнай прадукцыяй

22 красавіка 2019

Беларуская чыгунка працягвае актыўную работу па нарошчванні аб'ёмаў паставак беларускіх тавараў у Кітай.

20 красавіка гэтага года з кантэйнернага тэрмінала станцыі Калядзічы дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) Беларускай чыгункі сумесна з КУП «Мінаблмясамалпрам» — кіруючая кампанія холдынгу «Мясамалпрам» пры ўдзеле ЗАТ «Мяса-малочная кампанія» быў адпраўлены пяты кантэйнерны цягнік з малочнай прадукцыяй («сухое малако» і «сухая малочная сыроватка») на станцыю Туаньцзэцунь (г. Чунцын, КНР).

Кантэйнерны цягнік быў сфарміраваны з 41 40-футавага кантэйнера з экспартнай прадукцыяй шэрагу беларускіх прадпрыемстваў: ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат», ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», Унітарнае прадпрыемства «Полацкі малочны камбінат», ААТ «Здравушка-мілк», пры ўдзеле кіруючай кампаніі холдынгу «Мясамалпрам».

Цягнік пераадолее адлегласць каля 10 тыс. км за 12 сутак.

У рамках гэтага праекта БТЛЦ арганізавана дастаўка экспартнай прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў з прадастаўленнем поўнага комплексу транспартна-лагістычных паслуг ад склада вытворцы да грузаатрымальнікаў ў Кітаі.

У цяперашні час БТЛЦ сумесна з ЗАТ «Мяса-малочная кампанія» ўжо ажыццявіў адпраўку па сухапутным маршруце 4-х кантэйнерных цягнікоў з сухім малаком са станцый Беларускай чыгункі ў Кітайскую Народную Рэспубліку на станцыю Туаньцзэцунь (г. Чунцын).

БТЛЦ створаны ўсе ўмовы па перавозцы беларускай экспартнай прадукцыі чыгуначным транспартам у Кітай. Адпраўкі ажыццяўляюцца як кантэйнернымі цягнікамі, так і адзіночнымі кантэйнерамі з прычэпам да транзітных кантэйнерных цягнікоў, што дазваляе даваць кліентам аптымальныя тэрміны дастаўкі ў параўнанні з марскім транспартам.

Выкарыстоўваючы магчымасці і патэнцыял БЧ, а таксама транспартна-лагістычныя рашэнні БТЛЦ Беларуская чыгунка запрашае прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь да супрацоўніцтва для пастаўкі сваёй прадукцыі ў Кітай.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год