Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе грузаўладальнікаў і экспедытараў

11 сакавіка 2019

ААТ «РЖД» праз Дырэкцыю Савета па чыгуначным транспарце праінфармавала, што пастановай Урада Расійскай Федэрацыі ад 29.12.2018 № 1716-83 «Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 22 кастрычніка 2018 г. № 592» (далей — пастанова) на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ўстаноўлена забарона на ўвоз у Расійскую Федэрацыю названых у дадатку да пастановы тавараў, краінай паходжання альбо краінай адпраўлення якіх з'яўляецца Украіна ці якія перамяшчаюцца праз тэрыторыю Украіны.

У адпаведнасці з пунктам 4 пастановы дапускаецца перамяшчэнне праз тэрыторыю Расійскай Федэрацыі ў трэція краіны названых тавараў у адпаведнасці з мытнай працэдурай мытнага транзіту пры ўмове забеспячэння нагляду за іх перавозкі і прымянення да грузавых памяшканняў (адсеках) транспартных сродкаў і чыгуначнага рухомага саставу, памяшканняў, ёмістасцяў і іншым мясцінах, у якіх знаходзяцца цi могуць знаходзiцца тавары, сродкаў ідэнтыфікацыі (пломбаў), у тым ліку, якія функцыянуюць на аснове тэхналогіі глабальнай навігацыйнай спадарожнікавай сістэмы ГЛОНАСС.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год