Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Чыгунка павялічвае кантэйнерныя перавозкі і развівае новыя праекты

14 лютага 2019

Беларуская чыгунка ў сферы міжнародных грузавых перавозак асаблівую ўвагу надае развіццю кантэйнернага бізнесу.

Агульны аб'ём кантэйнерных перавозак у 2018 годзе па БЧ павялічаны на 21% і склаў 635,4 тыс. ДФЭ. Рост аб'ёмаў дасягнуты па ўсіх відах дадзенага сегмента: транзіт — на 27%, экспарт — на 4%, імпарт — на 9%, унутрырэспубліканскія перавозкі — на 20%.

Адзін з найбольш перспектыўных і дынамічна развіваючыхся сэрвісаў — перавозка грузаў паскоранымі кантэйнернымі цягнікамі. Па выніках 2018 года імі перавезена 474,3 тыс. ДФЭ або 126% да ўзроўню 2017 года.

Станоўчая дынаміка гэтага віду грузавога бізнес-блока БЧ забяспечана і ў студзені бягучага года. Так за гэты перыяд аб'ём кантэйнерных перавозак склаў 51,4 тыс. ДФЭ або 117% да ўзроўню мінулага года.

Беларуская чыгунка па арганізацыі кантэйнерных перавозак у зносінах Поўнач—Поўдзень і Усход—Захад удзельнічае ў шэрагу праектаў.

Адным са стратэгічных напрамкаў для дарогі з'яўляецца развіццё экспартна-імпартных перавозак грузаў беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку ў Кітай. У верасні 2018 года быў рэалізаваны праект сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. З Беларусі ў Кітай па маршруце Калядзічы—Туаньцзецунь (г. Чунцын) быў адпраўлены першы поўнасастаўны кантэйнерны цягнік з малочнай прадукцыяй беларускіх прадпрыемстваў, у складзе якога арганізавана перавозка 41 саракафутавага кантэйнера.

Таксама арганізацыям Рэспублікі Беларусь прапанаваны  комплексныя варыянты дастаўкі экспартнай беларускай прадукцыі чыгуначным транспартам у Кітай, у тым ліку з аўтадастаўкай кантэйнера да склада атрымальніка. Тэрмін дастаўкі да станцыі прызначэння складае 12—14 сутак.

У мэтах стварэння ўмоў для прадвіжэння беларускай прадукцыі на знешнія рынкі на БЧ зацверджаны Парадак арганізацыі прычэпкі на чыгуначных станцыях БЧ спецыялізаваных платформаў для перавозкі кантэйнераў з кантэйнерамі, загружанымі беларускімі экспартнымі грузамі, следуючымі прызначэннем ў Кітай, да кантэйнерных цягнікоў, якія курсуюць ў зносінах Еўропа—Кітай. Вызначаны апорныя чыгуначныя станцыі, размешчаныя па маршруце руху 2-га Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора.

У мэтах комплекснага абслугоўвання кліентаў дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ» Беларускай чыгункі гатова арганізаваць пагрузку кантэйнераў з выкарыстаннем ўласнай спецыялізаванага аўтатранспарту для перавозкі кантэйнераў — сайдліфцераў.

У 2019 года ў планах дарогі — рэалізацыя новых праектаў па экспарту прадукцыі айчынных прадпрыемстваў. Так у рамках развіцця калідора Поўнач—Поўдзень БЧ сумесна з ААТ «РЖД» і ЗАТ «Азербайджанскія чыгункі» прапрацоўваецца пытанне аб арганізацыі новага праекта —  курсіраванне кантэйнернага цягніка па маршруце Мінск—Баку. Гэты праект дасць магчымасць у самыя кароткія тэрміны (7 сутак) і па канкурэнтных тарыфах дастаўляць грузы, што вырабляюцца ў Беларусі, у Азербайджанскую Рэспубліку.

У склад кантэйнернага цягніка ў Азербайджан могуць ўключацца розныя тыпы кантэйнераў: рэфрыжэратарныя, універсальныя і танк-кантэйнеры.

Комплексную паслугу па арганізацыі перавозак у рамках гэтага праекта будзе ажыццяўляць дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ» Беларускай чыгункі. БТЛЦ мае ў Мінску сучасны кантэйнерны тэрмінал на станцыі Калядзічы.

У мэтах павышэння прывабнасці кантэйнернага бізнесу Беларуская чыгунка развівае інфраструктуру і павялічвае перапрацоўчую здольнасць станцый на беларуска-польскіх пагранпераходах. У 2018 годзе дадаткова ўжо задзейнічаны памежныя пераходы Брузгі—Кузніца Беластоцкая і Свіслач-Семянуўка. У цяперашні час рэалізуецца інвестыцыйны праект па мадэрнізацыі станцыі Брэст-Паўночны. Гэта дасць магчымасць павысіць сярэднедзённую перапрацоўчую здольнасць станцыі па перапрацоўцы кантэйнераў, скараціць час на іх апрацоўку і паскорыць пропуск. Завяршыць усе работы плануецца да канца 2019 года. У бягучым годзе Беларуская чыгунка плануе адкрыццё руху і перадачу грузаў па каляіне 1435 мм праз чыгуначны пагранпераход Высока-Літоўск—Чарамха.

Таксама БЧ праводзіць сістэмную работу па аптымізацыі працэсу перавозак, якая ўключае ў сябе паскарэнне перадачы грузаў праз памежныя пераходы, удасканаленне транспартнага права, прымяненне сучасных інфармацыйных тэхналогій, укараненне электронных юрыдычна значных дакументаў у тэхпрацэсы міжнародных грузавых перавозак, скарачэнне часу на мытнае афармленне, павышэнне хуткасці руху кантэйнерных цягнікоў.

Маршрутная хуткасць кантэйнерных цягнікоў па БЧ ад станцыі Асінаўка (міждзяржаўны чыгуначны стыковой пункт з РФ) да Брэста складае 1164 км/суткі, што дазваляе забяспечыць час руху па інфраструктуры дарогі менш чым за 12 гадзін.

Выкарыстоўваючы магчымасці і патэнцыял БЧ, а таксама выбудаваныя транспартна-лагістычныя рашэнні БТЛЦ Беларуская чыгунка запрашае прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь да супрацоўніцтва для пастаўкі сваёй прадукцыі ў зносінах Поўнач—Поўдзень і Усход—Захад.

Прапановы па арганізацыі перавозак грузаў у кантэйнерах і  пытанні, якія цікавяць, можна накіраваць на адрас электроннай пошты marketing@rw.by, а таксама атрымаць кансультацыю ў спецыялістаў сектара кантэйнерных перавозак службы грузавой работы і знешнеэканамічнай дзейнасці па тэлефонах +375 17 225 04 07, 225 49 67.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год