Беларуская чыгунка працягвае актыўнае ўкараненне лічбавых тэхналогій
04 снежня 2018
З 10 снежня 2018 года Беларуская чыгунка сумесна з чыгуначнымі кампаніямі Латвіі і Расіі пачынаюць ажыццяўленне лічбавых беспапяровых транзітных перавозак парожніх прыватных вагонаў у зносінах Латвія—Беларусь—Расія і назад.
Цяпер пры арганізацыі гэтых перавозак замест традыцыйных папяровых перавозачных дакументаў выкарыстоўваюцца электронныя накладныя СМГС, падпісаныя электронным лічбавым подпісам (ЭЛП).
Гэта падзея стала чарговым крокам па пашырэнні сферы прымянення электронных накладных у міжнародных зносінах і з'яўляецца важным тэхналагічным і тэхнічным пераўтварэннем грузавых перавозак, накіраваным на аптымізацыю, перш за ўсё ў сферы паскарэння працы і спрашчэння ўзаемадзеяння з кліентурай, зручнага і якаснага аказання паслуг.
Нагадаем, што пачаткам і першым транзітным «электронным» кірункам у практыцы чыгуначных зносін на прасторы каляіны 1520 стаў кірунак Расія—Беларусь—Літва—Расія (Калінінградская вобласць), які быў здзейснены ў снежні 2016 года.
Для Беларускай чыгункі развіццё лічбавых беспапяровых тэхналогій у галіне грузаперавозак з'яўляецца адным з асноўных прыярытэтаў. Беларуская магістраль імкнецца стварыць максімальна камфортныя, прывабныя і канкурэнтаздольныя ўмовы для кліента па перавозцы грузаў і актыўна працягвае курс на цыфравізацыю ўсіх перавозачных працэсаў.
Неабходна адзначыць, што пры ўкараненні інавацыйных тэхналогій у працэсы грузаперавозак як унутры рэспублікі, так і ў міжнародных зносінах Беларуская чыгунка выкарыстоўвае ўласныя тэхнічныя, тэхналагічныя і арганізацыйныя распрацоўкі. Тэхнічную аснову прымянення электронных юрыдычна значных дакументаў у перавозачнай дзейнасці складае спецыялізаваная інфармацыйная сістэма «Электронная перавозка». Для магчымасці выкарыстання электронных дакументаў, створаных у іншым прававым полі, Беларуская чыгунка распрацавала і паспяхова прымяняе на практыцы уласны комплекс Даверанага трэцяга боку (ДТБ).
У ліку бліжэйшых перспектыў: стварэнне адзінай комплекснай схемы лічбавых беспапяровых перавозак чыгуначных грузаў ва ўвозе/вывазе праз мытную мяжу рэспублікі, а таксама адпрацоўка кантэйнерных грузаперавозак на аснове электронных дакументаў у рамках ЕАЭС, ад усходняй мяжы Расіі да заходняй мяжы Беларусі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2018 год