Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны грузаперавозак

Хуткі агляд 2018 года

Снежань

  • 04 снежня 2018
    Беларуская чыгунка працягвае актыўнае ўкараненне лічбавых тэхналогій

    З 10 снежня 2018 года Беларуская чыгунка сумесна з чыгуначнымі кампаніямі Латвіі і Расіі пачынаюць ажыццяўленне лічбавых беспапяровых транзітных перавозак парожніх прыватных вагонаў у зносінах Латвія—Беларусь—Расія і назад.

    Цяпер пры арганізацыі гэтых перавозак замест традыцыйных папяровых перавозачных дакументаў выкарыстоўваюцца электронныя накладныя СМГС, падпісаныя электронным лічбавым подпісам (ЭЛП).

    Гэта падзея стала чарговым крокам па пашырэнні сферы прымянення электронных накладных у міжнародных зносінах і з'яўляецца важным тэхналагічным і тэхнічным пераўтварэннем грузавых перавозак, накіраваным на аптымізацыю, перш за ўсё ў сферы паскарэння працы і спрашчэння ўзаемадзеяння з кліентурай, зручнага і якаснага аказання паслуг.

    Чытаць далей…