Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка ажыццяўляе дастаўку экспартнай прадукцыі ў Кітай

2 жніўня

У рамках развіцця гандлёва-эканамічных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай, Беларуская чыгунка актыўна працуе над стварэннем умоў для пашырэння патоку тавараў не толькі з Кітая ў Еўропу, але і па прасоўванні беларускай экспартнай прадукцыі на кітайскі рынак, тым самым дэманструючы выгаду сухапутнага маршруту.

У цяперашні час дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) Беларускай чыгункі ажыццяўляе дастаўку экспартнай прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў з прадастаўленнем поўнага комплексу транспартна-лагістычных паслуг ад склада вытворцы да грузаатрымальнікаў ў Кітаі.

За чэрвень—ліпень бягучага года БТЛЦ паспяхова арганізавала вываз экспартнай прадукцыі шэрагу беларускіх прадпрыемстваў: ААТ «Савушкін прадукт», ААТ «Бабуліна крынка», ААТ «Мінскі малочны завод», ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат», ААТ «Беллакт», ААТ «Мінскі малочны завод №2 «, ААТ «Магілёўскі мясакамбінат», ТАА «Велес-Міт» у адрас кітайскіх атрымальнікаў.

Да прыкладу, 29 ліпеня 2018 года БТЛЦ сумесна з ТАА «Кітайская гандлёва-інвестыцыйная кампанія мясной прамысловасці «Вялікі Шаўковы шлях» арганізавалі дастаўку экспартнага грузу «ялавічына марожаная» ТАА «Велес-Міт» у адрас кітайскай кампаніі Chengdu haiyunda import & export trade Со, LTD (Кітай, правінцыя Сычуань).

Беларуская чыгунка працягвае актыўную работу па нарошчванні аб'ёмаў паставак беларускіх тавараў у Кітай.

Генеральны дырэктар ТАА «Кітайская гандлёва-інвестыцыйная кампанія мясной прамысловасці «Вялікі Шаўковы шлях» Чжан І., адзначае: «У будучыні па праграме «Адзін пояс, адзін шлях» плануецца пастаўляць у месяц 60 кантэйнераў рознай прадукцыі на суму 5 млн долараў».

Сёння кліенту ўжо прапануецца не проста перавозка або лагістычная паслуга, а гатовае транспартнае рашэнне па дастаўцы сваёй прадукцыі ў любую кропку Еўропы ці Кітая.

Знаходзячыся на скрыжаванні найважнейшых транспартных калідораў, Беларуская чыгунка з'яўляецца аптымальным транспартна-лагістычным звяном і гатова арганізаваць дастаўку грузаў з Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» як у краіны Еўразійскага эканамічнага саюза, так і ў краіны Еўрапейскага саюза з забеспячэннем захаванасці, тэрмінаў дастаўкі і прадастаўленнем канкурэнтаздольных тарыфаў.

З мэтай павышэння якасці паслуг Беларуская чыгунка праводзіць планамерную работу па электрыфікацыі новых участкаў чыгуначных ліній, мадэрнізацыі тэрмінальнай інфраструктуры, абнаўленню рухомага саставу, спрашчэнні правядзення мытных працэдур і ўдасканаленні інфармацыйнага забеспячэння.

Аператарам паслуг па ўсіх пытаннях арганізацыі перавозак з'яўляецца дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) Беларускай чыгункі. БТЛЦ мае ў Мінску сучасны кантэйнерны тэрмінал на станцыі Калядзічы, які арыентуецца ў першую чаргу на міжнародныя чыгуначныя кантэйнерныя перавозкі паскоранымі кантэйнернымі цягнікамі. Важнай перавагай работы БТЛЦ па гэтым напрамку з'яўляецца комплексная паслуга «ад дзвярэй да дзвярэй» і гатоўнасць цеснага ўзаемадзеяння з рэзідэнтамі індустрыяльнага парку «Вялікі камень» па прынцыпе «даставім усё», у тым ліку ў мультымадальных зносінах.

Выкарыстоўваючы магчымасці і патэнцыял БЧ, а таксама транспартна-лагістычныя рашэнні БТЛЦ, Беларуская чыгунка запрашае прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь да супрацоўніцтва для пастаўкі сваёй прадукцыі ў Кітай.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год