Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Чыгуначнікі Беларусі і Польшчы абмяркуюць распрацоўку графіка руху і плана фарміравання грузавых цягнікоў на 2015/2016 год у Баранавічах 17-18 чэрвеня

16 чэрвеня 2015

17-18 чэрвеня ў Баранавічах пройдзе пасяджэнне міжнароднай камісіі па папярэдняй распрацоўцы графіка руху грузавых цягнікоў і плана фарміравання грузавых цягнікоў на 2015/2016 год па пагранпераходах паміж чыгункамі Беларусі і Польшчы. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Беларускай чыгункі, аператара інфраструктуры PKP PLK SA, а таксама прыватныя ліцэнзаваныя польскія перавозчыкі — PKP CARGO SA, DB Schenker Rail Polska SA, CTL LOGISTICS і інш.

У парадак дня ўключана больш за 10 пытанняў, у тым ліку перавозчыкам будуць прадстаўлены магчымасці Беларускай чыгункі па перавозцы, перавалцы, перастанове, захоўванню і іншыя паслугі. Удзельнікі пасяджэння прааналізуюць аб'ёмы перавозак грузаў праз беларуска-польскія памежныя пераходы за 2014 і 5 месяцаў 2015 года, абмяркуюць ўвод у дзеянне з 2015/07/01 г. новай Дамовы аб міжнародных грузавых зносінах (ДМГЗ) і шэраг іншых актуальных пытанняў узаемадзеяння.

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу транспартоўцы і перавалцы знешнегандлёвых грузаў у зносінах Усход–Захад–Усход праз беларуска-польскія памежныя пераходы. Перагруз з вагонаў каляі 1520 мм у вагоны заходнееўрапейскай каляі і наадварот на заходняй мяжы Беларусі ажыццяўляецца па станцыях Брэст, Брузгі, Свіслач.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 
Да спісу навін за 2015 год