Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка павялічыла ў студзені—лютым аб'ёмы пагрузкі на экспарт на 15,8%

18 сакавіка 2015

Беларуская чыгунка ў студзені—лютым забяспечыла пагрузку 12 млн. тон грузаў, што перавысіла ўзровень аналагічнага перыяду 2014 на 6,9%.

У тым ліку, пагрузка грузаў на экспарт склала 7 млн. тон, што больш, чым у студзені—лютым мінулага года на 15,8%. Так, па выніках двух месяцаў на 57,1% узрасла пагрузка прамысловай сыравіны і фармовачных матэрыялаў, на 36,6% — чорных металаў, на 32,9% — хімічных і мінеральных угнаенняў, на 22,8% — нафты і нафтапрадуктаў, на 25,3% — хімікатаў і соды.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год