Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Перавозка грузаў у кантэйнерах ў саставе паскораных цягнікоў для Беларускай чыгункі з'яўляецца адным з найважнейшых стратэгічных напрамкаў работы ў зносінах Усход—Захад—Усход

13 лютага 2015

Дзякуючы развіццю і ўдасканаленню гэтых перавозак ў 2014 годзе сумесна з расійскімі і нямецкімі калегамі прапрацавана пытанне аптымізацыі дастаўкі аўтакамплектуючых канцэрна «Фольксваген» з Еўропы на зборачныя прадпрыемствы ў Расійскую Федэрацыю.

У выніку з 1 студзеня 2015 года перавозкі аўтакамплектуючых канцэрна «Фольксваген» з Еўропы ажыццяўляюцца з перагрузкай у Брэсце.

Усяго за студзень бягучага года ў рамках гэтага праекта было перавезена 6492 кантэйнеры ДФЭ.

Для рэалізацыі новай тэхналогіі Беларуская чыгунка на сваіх тэрміналах ў Брэсцкім чыгуначным вузле мае ўсе неабходныя тэхнічныя і тэхналагічныя магчымасці па перагрузцы і захоўваннi кантэйнераў, на належным узроўні наладжаны менеджмент па абмене інфармацыяй паміж удзельнікамі перавозачнага працэсу.

 

У цяперашні час па Беларускай чыгунцы рэгулярна курсiруюць 25 маршрутных кантэйнерных цягнікоў. Усяго па выніках 2014 па БЧ кантэйнернымі цягнікамі было перавезена 193,1 тыс. кантэйнераў ДФЭ.

Улічваючы сусветную тэндэнцыю кантэйнерызацыi перавозак грузаў, Беларуская чыгунка працягвае мэтанакіраваную работу па ўдзелу ў рэалізацыі новых праектаў у гэтай сферы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год