Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка праводзіць інфармацыйную кампанію па прасоўванні тэхналогіі электроннага дакументаабароту пры арганізацыі грузавых перавозак

20 лютага 2015

У лютым гэтага года чарговы інфармацыйны семінар для грузаўладальнікаў прайшоў у Віцебску. Кліенты Беларускай чыгункі праявілі актыўную цікавасць да магчымасці арганізацыі перавозак грузаў на аснове электронных дакументаў - удзел прынялі каля 80 прадстаўнікоў прадпрыемстваў розных відаў дзейнасці, дзяржаўнай і прыватнай формаў уласнасці. Ім распавялі пра перавагі і асаблівасці работы ў новым фармаце.

Электронны дакументаабарот скарачае час на афармленне, павышае аператыўнасць і якасць паслугі. Да спецыялізаванай аўтаматызаванай сістэмы «Электронная перавозка» падлучаныя ўсе грузавыя станцыі, звязаныя з грузавой і камерцыйнай работай. У 2014 годзе БЧ прадаставіла прадпрыемствам-грузаадправіцелям магчымасць афармляць у электронным выглядзе заяўку на перавозку грузаў, графік падачы вагонаў, ўліковую картку выканання заяўкі на перавозку грузаў, памятку прыёмаздатчыка. Сёння 276 прадпрыемстваў Беларусі ўжо выкарыстоўваюць магчымасці АС «Электронная перавозка» пры арганізацыі перавозак грузаў чыгуначным транспартам.

У бягучым годзе Беларуская чыгунка плануе перайсці на беспапяровую тэхналогію арганізацыі грузавых перавозак з прымяненнем электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП) у рабоце са сваімі кліентамі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах.

Вядзецца актыўная работа па пераводу на выкарыстанне ў выглядзе юрыдычна значных электронных дакументаў, падпісаных ЭЛП, перасылачных накладных, акта агульнай формы, а таксама іншых тэхналагічных дакументаў.

 

У бліжэйшай перспектыве плануецца пераход да шырокага выкарыстання электронных юрыдычна значных перавозачных дакументаў (накладных СМГС) у зносінах з Расійскай Федэрацыяй пры арганізацыі перавозак ўласнага парожняга рухомага саставу.

Інфармацыйная кампанія, накіраваная на прыцягненне цікавасці грузаадправіцеляў і грузаатрымальнікаў да выкарыстання сістэмы электроннага дакументабароту, ахопіць усе рэгіёны. Наступная сустрэча адбудзецца ў Мінску.

Даведачна: Для Беларускай чыгункі развіццё грузаперавозак на аснове электроннага дакументабароту з'яўляецца важным напрамкам павышэння эфектыўнасці грузавой і камерцыйнай работы, а таксама якасці забяспечваемых паслуг. У міжнародных зносінах электронны дакументаабарот выкарыстоўваецца пры перавозках грузаў у зносінах з Расіяй, на абраным палігоне. Таксама ў гэтым напрамку вядуцца работы з літоўскімі і ўкраінскімі чыгуначнікамі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год