Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў 2015 годзе плануе цалкам перайсці на электронны дакументаабарот пры арганізацыі грузавых перавозак у межах рэспублікі

02 лютага 2015

У бягучым годзе Беларуская чыгунка плануе перайсці на беспапяровую тэхналогію арганізацыі грузавых перавозак з прымяненнем электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП) у рабоце са сваімі кліентамі. У выніку комплекснай работы, праведзенай чыгуначнікамі, сёння для гэтага створаны ўсе ўмовы.

У 2014 годзе БЧ прадаставіла прадпрыемствам-грузаадправіцелям магчымасць афармляць у электронным выглядзе заяўку на перавозку грузаў, графік падачы вагонаў, ўліковую картку выканання заяўкі на перавозку грузаў, памятку прыёмаздатчыка. Прымяняць даныя электронныя дакументы на практыцы дазваляе спецыялізаваная аўтаматызаваная сістэма «Электронная перавозка», распрацаваная Цэнтрам абароны інфармацыі Беларускай чыгункі.

Да сістэмы «Электронная перавозка» падкючаныя ўсе грузавыя станцыі, звязаныя з грузавой і камерцыйнай работай. Лепшых вынікаў у пераходзе на беспапяровую тэхналогію дасягнула станцыя Сітніца, дзе большасць дакументаў пры арганізацыі грузаперавозак ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах афармляюцца з прымяненнем ЭЛП. Шырокае кола кліентаў, якія прымяняюць электронны дакументаабарот, таксама мае грузавая станцыя Баранавічы. Актыўна ўкараняюць сучасныя тэхналогіі станцыі Жлобін і Цэнтраліт, якія першымі пачалі выкарыстоўваць электронны дакументаабарот пры перавозках грузаў у міждзяржаўных зносінах.

 

У цэлым, сёння 276 прадпрыемстваў Беларусі выкарыстоўваюць магчымасці АС «Электронная перавозка» пры арганізацыі перавозак грузаў чыгуначным транспартам.

Беларуская чыгунка заклікае сваіх кліентаў, якія яшчэ не перайшлі на электронны дакументаабарот, больш актыўна карыстацца гэтай паслугай і звяртае ўвагу на яе перавагі. Перавозка грузаў і парожняга рухомага саставу на аснове юрыдычна значных электронных перавозачных дакументаў з ЭЛП дазваляе:

  • паменшыць час, які затрачваецца кліентамі на поўны цыкл афармлення перавозачных дакументаў, што асабліва актуальна для прадпрыемстваў, аддаленых ад станцый;
  • мінімізаваць суб'ектыўны фактар у рабоце з перавозачнымі і іншымі тэхналагічнымі дакументамі, скараціць колькасць персаналу, задзейнічанага ў названых аперацыях;
  • павысіць аператыўнасць абмену і апрацоўкі дакументаў, аптымізаваць час разгляду (карэкціроўкі) перавозачных і іншых тэхналагічных дакументаў усімі суб'ектамі, датычнымі да перавозачнага працэсу;
  • забяспечыць аўтаматызаваны абмен электроннымі юрыдычна значнымі дакументамі паміж інфармацыйнымі сістэмамі кліента і Беларускай чыгункі па метадзе АСК-АСК.

Для Беларускай чыгункі развіццё грузаперавозак на аснове электроннага дакументаабароту з'яўляецца важным напрамкам павышэння эфектыўнасці грузавой і камерцыйнай работы, а таксама якасці паслуг, якія забяспечваюцца грузаадправіцелям. У міжнародных зносінах электронны дакументаабарот выкарыстоўваецца пры перавозках грузаў у зносінах з Расіяй, на абраным палігоне. Таксама ў гэтым напрамку вядуцца работы з літоўскім і ўкраінскім чыгуначнікамі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год