Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Аб'ём перавозак грузаў па Беларускай чыгунцы на экспарт у Літву павялічыўся ў 2014 годзе на 43,6%

09 лютага 2015

Па выніках мінулага года вываз грузаў чыгуначным транспартам з Беларусі прызначэннем у Літву і яе парты павялічыўся ў параўнанні з 2013 годам на 43,6%. У тым ліку, вываз угнаенняў узрос на 66,7%, нафтапрадуктаў — на 15,8%, лясных грузаў — на 25,4%.

У цэлым аб'ём перавозак грузаў па БЧ у зносінах з Літвой і яе партамі ў 2014 годзе павялічыўся на 22,2% у параўнанні з 2013 годам.

Працягваецца рэалізацыя праекта па перавозцы грузаў у саставе цягніка камбінаванага транспарту «Вікінг». У 2014 годзе цягніком было перавезена 44,1 тыс. кантэйнераў у дваццацiфутовым эквіваленце (ДФЭ), што перавысіла ўзровень 2013 года на 2,7%. Удзельнікамі праекта «Вікінг» з'яўляюцца чыгуначныя адміністрацыі Беларусі, Літвы, Украіны, Балгарыі, Румыніі, Малдовы, а таксама турэцкая асацыяцыя лагістычных кампаній «BALO». Бакі праводзяць актыўную работу з чыгункамі, грузаўладальнікам і іншымі экспедытарамі, накіраваную на падаўжэнне маршруту цягніка камбінаванага транспарту «Вікінг» у напрамку Турцыі, Грузіі, а ў перспектыве — у Азербайджан і праз Каспійскае мора у Казахстан.

 

У канцы 2014 года ў Румыніі прайшла нарада ўдзельнікаў праекта «Вікінг». У ліку іншых у нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі АТ «Грузінская чыгунка», якія заявілі аб намеры далучыцца да праекту «Вікінг». Гэта адбудзецца пасля выканання ўсталяванай працэдуры па далучэнні.

Маршрут цягніка «Вікінг» праходзіць па IX агульнаеўрапейскiм транспартным калідоры праз Балгарыю, Румынію, Малдову, Украіну, Беларусь, Літву і злучае ланцуг марскіх кантэйнерных ліній Балтыйскага рэгіёну з аналагічнай сістэмай Чорнага і Міжземнага мораў.

У красавіку 2014 на міжнароднай канферэнцыі «BESTFACT» у Парыжы праект «Вікінг» атрымаў узнагароду ў намінацыі «Лепшы праект экалагічнага транспарту 2014».

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год