Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Аб'ём перавозак грузаў кантэйнернымі цягнікамі па Беларускай чыгунцы ў зносінах Кітай—ЕС—Кітай ў 2014 годзе павялічыўся ў 3 разы

26 студзеня 2015

Па выніках мінулага года па Беларускай чыгунцы ў зносінах Кітай—ЕС—Кітай было перавезена 40,6 тыс. кантэйнераў ДФЭ (у дваццацiфутовым эквіваленце), што перавысіла ўзровень 2013 года ў 3 разы.

Транзітам па Беларускай чыгунцы кантэйнерныя цягнікі перавозяць грузы з Кітая ў шэраг еўрапейскіх краін, у тым ліку Германiю, Польшчу, Чэхію.

Усяго па выніках 2014 па БЧ кантэйнернымі цягнікамі было перавезена 193,1 тыс. кантэйнераў ДФЭ. У цяперашні час па Беларускай чыгунцы грузы перавозяць 25 маршрутных кантэйнерных цягнікоў.

Улічваючы сусветную тэндэнцыю кантэйнерызацыi перавозак грузаў, Беларуская чыгунка актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі новых праектаў у гэтай сферы. Так, у сакавіку 2014 года пачаў курсіраваць кантэйнерны цягнік у рамках супрацоўніцтва паміж ТАА «Праектны офіс АТЛК» і DHL Global Forwarding з Кітая ў Еўропу.

У маі 2014 года ажыццёўлены паспяховы пропуск кантэйнернага цягніка па кірунку «Усход—Захад» Ухань (КНР)—Пардубiцэ (Чэхія) з прадукцыяй кітайскіх грузаадправіцеляў.

У чэрвені пачаў курсіраваць кантэйнерны цягнік з Чэскай Рэспублікі ў Казахстан (ст. Кустанай) з грузам машынакамплектаў для вытворчасці аўтамабіляў Hyundai.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год