Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

8 кастрычніка Беларуская чыгунка праводзіць Міжнародную канферэнцыю на тэму «Стратэгія развіцця чыгуначных грузавых перавозак на еўра-азіяцкім рынку транспартных паслуг у 2015 годзе»

03 кастрычніка 2014

Міжнародная канферэнцыя «Стратэгія развіцця чыгуначных грузавых перавозак на еўра-азіяцкім рынку транспартных паслуг у 2015 годзе» пройдзе 8 кастрычніка, у рамках мерапрыемстваў Беларускага транспартнага тыдня па адрасе г. Мінск, Футбольны манеж, пр. Пераможцаў, в 20/2, канферэнц-зал №2. Пачатак работы Канферэнцыі ў — 10.00 гадзін.

Сярод яе ўдзельнікаў — прадстаўнікі адміністрацый чыгунак, экспедытарскіх арганізацый, грузаўладальнікаў краін СНД, Еўрасаюза, дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь.

Мадэратарам мерапрыемства будзе начальнік службы грузавой работы і знешнеэканамічнай дзейнасці Беларускай чыгункі Ігар Згурскi.

 

У адкрытым фармаце будуць абмяркоўвацца важнейшыя пытанні, накіраваныя на ўзаемадзеянне з удзельнікамі рынку транспартных паслуг, прыцягненне дадатковых грузапатокаў на чыгункі. На Канферэнцыі таксама прагучаць выступленнi па актуальных пытаннях развіцця грузавых перавозак, транспартных паслуг, супрацоўніцтва чыгунак, аператараў і экспедытараў з розных краін. Аб стратэгіі Беларускай чыгункі на еўра-азіяцкім рынку транспартных паслуг у 2015 годзе раскажа намеснік начальніка службы грузавой работы і знешнеэканамічнай дзейнасці Аляксандр Яўсюк. Генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «БЕЛIНТЭРТРАНС—транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі Яўген Усянкоў выступіць з дакладам на тэму: «Развіццё транспартна-лагістычнай дзейнасці дзяржаўнага прадпрыемства БТЛЦ». Выступленне дырэктара камерцыйнага дэпартамента АТ «Літоўскія чыгункі» Таццяны Вiткаўскайте прагучыць на тэму: «Літва-Беларусь: развіццё сумесных транспартна-лагістычных праектаў». Тэма дакладу намесніка генеральнага дырэктара ААТ «Транскантэйнер» Паўла Чычагава — «Крыніцы і перспектывы росту рынку чыгуначных кантэйнерных перавозак». У праграме Канферэнцыі запланавана таксама выступленне першага намесніка генеральнага дырэктара ТАА «Праектны офіс АТЛК» Аляксея Грома «Аб праекце стварэння Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі». Сярод выступоўцаў - кіраўнік прадстаўніцтва АТ «НК « Қазақстан Тэмір Жалы» ў Еўрапейскіх краінах СНД Гайдар Абдзiкерымаў. Тэма яго выступлення — «Магчымасці і перспектывы ў лагістычным сэрвісе».

Таксама прадугледжаны выступленні прадстаўнікоў ДАТ «Латвійская чыгунка» і АТ ПКП «Польскія чыгункі».

Удзельнікі Канферэнцыі наведаюць выставу «Транспарт і лагістыка 2014» і азнаёмяцца са стэндам Беларускай чыгункі №А1.

Сёння чыгунка з'яўляецца найбольш эфектыўным, надзейным і масавым відам транспарту. У мэтах павышэння канкурэнтаздольнасці і прывабнасці Беларуская чыгунка пастаянна пашырае спектр паслуг, развівае тэрмінальную інфраструктуру грузавой гаспадаркі. Працягваецца маштабная рэканструкцыя тэрмінальна-складской інфраструктуры грузавой станцыі Калядзічы. У 2015 годзе плануецца завяршыць гэтыя работы і стварыць так званы «сухі порт» з цалкам выбудаванай лагістыкай перавозак.

Вялікая ўвага надаецца кантэйнерным перавозкам. Цяпер па Беларускай чыгунцы рэгулярна курсіруе больш за 20 кантэйнерных цягнікоў, якімі за 9 месяцаў 2014 перавезена 126,9 тыс. кантэйнераў ДФЭ (у дваццацiфутавым эквіваленце).

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год